Actor

Katsyaryna Mironava

Quick Facts

IntroBelarusian actor (1883-1946)
A.K.A.Yekaterina Mironova
Was Actor
From Belarus
Russia
Type Film, TV, Stage, Radio
Genderfemale
Birth 18 November 1883, Orsha
Death 15 January 1946
(aged 62 years)

Biography

Кацярына Эдуардаўна Міронава (18 лістапада 1883, Орша — 15 студзеня 1946) — беларуская актрыса.

Біяграфія

Творчую дзейнасць пачала ў 1898 г. на аматарскай сцэне ў Оршы. Працавала ў трупе Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, з 1920 г. у тэатры імя Я. Купалы (БДТ-1).

Творчасць

Вобразы, створаныя К. Э. Міронавай, вызначаліся лірызмам, дакладнасцю і выразнасцю сцэнічнага малюнка, эмацыянальнасцю, адчуваннем індывідуальнай адметнасці характараў персанажаў. Лепшыя з іх: Паланея («Прымакі» Я. Купалы), Паўліна і маці Дрыля («Канец дружбы» і «Партызаны» К. Крапівы), пані Зямацкая, Маргарыта Лазараўна, Разалія Юльянаўна («Кастусь Каліноўскі», «Перамога», «Запяюць верацёны» Е. Міровіча), княгіня Прушынская («Панскі гайдук» Н. Бываеўскага) і інш.

Узнагароды

Заслужаная артыстка БССР (1940).

Зноскі

Літаратура

  • Міронава Кацярына Эдуардаўна // Памяць: Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (і інш.). — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 436.
  • Міронава Кацярына Эдуардаўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (і інш.). — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 138—139.
  • Яршоў І. А. З першых купалаўцаў // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. — Магілёў, 2003. — С. 224—231.